Name |
Кніга "Першае чытанне для дзетак беларусаў" |
Author |
Пашкевіч А. |
Year of establishment |
1906 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
Цётка — аўтарка кнігі “Першае чытанне для дзетак беларусаў”. Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч) нарадзілася 15 ліпеня 1876 года ў фальварку Пешчын каля Шчучына. Скончыла прыватную гімназію В. Прозаравай, затым вучылася на курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу, паглыбляла веды ў Ягелонскім універсітэце. У 1906 годзе пабачаць свет два зборнікі вершаў Цёткі: “Хрэст на свабоду” (пад псеўданімам Гаўрыла) і “Скрыпка беларуская” (пад псеўданімам “Гаўрыла з Полацка”). 1906 год для Цёткі быў вельмі значны і плённы, бо былі выдадзены не толькі паэтычныя зборнікі, а і выдадзены “Беларускі лемантар”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, “Гасцінец для малых дзяцей” (пераклад з украінскай мовы). Тытульны аркуш: "№4. "Загляне сонцэ/ и ў нашэ ваконцэ!"/ ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ/ для дзетак беларусаў. / Написала Циотка. / Цэна 6 кап. / Пецярбург. / Друкарня К. Пянткоўскага. Вял. Пад'ячэская вул., № 22.". Уключае 30 стр. Не абмінула увагай Цётка і маленькіх чытачоў, яна напісала для іх “Першае чытанне для дзетак беларусаў”. Алаіза Пашкевіч прымала ўдзел у выданні першай легальнай беларускай газеты “Наша Доля”, выдавала для дзяцей і моладзі часопіс “Лучынка”.
Intresting info
Алаіза Пашкевіч была выдатнай акторкай, яна сыграла некалькі роляў у тэатры Ігната Буйніцкага.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. |