Name |
Фотаздымак. Максім Багдановіч і Марыя Апанасаўна Багдановіч |
Author |
Садоўскі І. І.,Казлоўскі Л. М. |
Year of establishment |
1892 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш. Адзін з самых знакамітых гродзенскіх фотамайстроў Іван Іванавіч Казлоўскі заснаваў атэлье 29 лютага на вул. Купецкай. Працаваў разам з Люцыянам Казлоўскім (лідскі дваранін, які вучыўся фотамайстэрству ў І. І. Садоўскага, затым Л. Казлоўскі атрымаў дазвол губернскага ўрада на адкрыццё асабістай майстэрні ў Беластоку, але гэтыя планы не здзейсніліся). З 1871 года і да канца 1890 гадоў І. Садоўскі працаваў разам са сваім кампаньёнам і вучнем — Л. Казлоўскім. У 1892 годзе быў зроблены фотаздымак, на якім выява маленькага Максіма Багдановіча з маці (Марыяй Апанасаўнай). Фотаздымак наклеены на кардон светла-шэрага колеру, а ўнізе, пад фотаздымкам, на французскай мове пазначаны імёны ўладальнікаў фотамайстэрні: Садоўскі-Казлоўскі, Гродна. На фотаздымку Марыя Апанасаўна ў светлай доўгай сукенцы з цёмным поясам, падтрымлівае рукой маленькага Максіма, які апрануты ў доўгую белую кашулю. З адваротнага боку фотаздымка зроблены надпіс па-французску з указаннем прозвішчаў фотамайстроў: Садоўскі-Казлоўскі, Гродна.
Intresting info
гэта першае фота маленькага Максіма Багдановіча з маці было зроблена ў Гродне, у прыватнай фотамайстэрні Садоўскага-Казлоўскага.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |