Name |
Газета. "Беларуская борць" |
Author |
Войцік Л. А. |
Year of establishment |
1934 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Людвіка Войцік аўтарка газеты “Беларуская борць”. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (больш вядомая пад псеўданімам Зоська Верас) на працягу доўгага жыцця, а пражыла яна амаль стагоддзе, была ўпэўнена, што робіць патрэбнае людзям, Беларусі. Нарадзілася грамадская дзяячка на Украіне. Першапачатковую адукацыю атрымала ад бацькоў, пасля вучылася ў прыватнай гандлёвай школе ў Кіеве. Але самымі адметнымі, незабыўнымі, цікавымі былі гады вучобы ў Гародні. Падчас навучання ў Беларускай прыватнай гімназіі спрычынілася да беларускага руху. Затым вучылася ў Варшаве на агародніцка-пчалярскіх курсах. Як і многім дзеячам беларускай культуры, давялося Зосьцы Верас пабываць у Вільні. Сталіца беларускай культуры на доўгія гады стала для яе родным домам. Менавіта тут, у Вільні, рэдагавала дзіцячыя часопісы “Заранка”, “Пралескі”, “Каласкі”. Першы нумар “Беларускай борці” выйшаў у жніўні 1934г. На друк не было грошай, таму першыя пяць нумароў адбілі на шапірографе. Выдаваўся часопіс на беларускай мове. У часопісе друкаваліся артыкулы па пчалярству, а пазней па жаданню чытачоў былі ўведзены іншыя рубрыкі: садаўніцтва, агародніцтва і іншыя. У ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча” прадстаўлены 2-3 нумары “Беларускай борці” за 1934 год. “Беларуская Борць / Месячнік / Пчалярства / і мядова-лекарскіх зёлак”. Падпісная плата да канца году 2 зл. / Заграніцу – ўдвая даражэй. / Цана асобнага нумару – 50 гр.”.
Intresting info
на старонках “Беларускай борці” можна было знайсці не толькі цікавую і карысную інфармацыю, але і даведацца пра кошт лекарскіх зёлак, насення і адрас, дзе іх можна набыць.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. |