Name |
Часопіс "Пралескі" |
Author |
Войцік Л. А. |
Year of establishment |
1935 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Людвіка Войцік — рэдактарка часопіса “Пралескі”. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (больш вядомая пад псеўданімам Зоська Верас) на працягу доўгага жыцця, а пражыла яна амаль стагоддзе, была ўпэўнена, што робіць патрэбнае людзям, Беларусі. Нарадзілася грамадская дзяячка на Украіне. Першапачатковую адукацыю атрымала ад бацькоў, пасля вучылася ў прыватнай гандлёвай школе ў Кіеве. Але самымі адметнымі, незабыўнымі, цікавымі былі гады вучобы ў Гародні. Падчас навучання ў Беларускай прыватнай гімназіі спрычынілася да беларускага руху. Затым вучылася ў Варшаве на агародніцка-пчалярскіх курсах. Як і многім дзеячам беларускай культуры, давялося Зосьцы Верас пабываць у Вільні. Сталіца беларускай культуры на доўгія гады стала для яе родным домам. Менавіта тут, у Вільні, рэдагавала дзіцячыя часопісы “Заранка”, “Пралескі”, “Каласкі”. Дзіцячы часопіс “Пралеска” выдаваўся з 1934 па 1935 гады у Вільні. Размяшчалася рэдакцыя на Завальнай вуліцы. Часопіс выходзіў раз у месяц на беларускай мове, лацінкай. Кошт аднаго нумара 10 грош, падпіска на год — 1 злоты.
Intresting info
А ці ведаеце вы, чым абумоўлены выбар псеўданіма Зоська Верас? Аб гэтым мы можам даведацца з краязнаўчага нарыса Уладзіміра Содаля пад назвай “Карпілаўка”: “… З нейкай нагоды ў Мінск завітаў сын Ядвігіна Ш. Лявон. Ён прывёз з сабой з Карпілаўкі (гэта сядзіба Ядвігіна Ш.) сціплай красы букецік рана зацвіўшага верасу. Гэты букецік ён падараваў панне Людвіцы. Падарунак быў вельмі дарэчы. Панна Людвіка нарадзілася ў верасні. А тут і верас, ды яшчэ з Карпілаўкі. Гэты яе псеўданім стаўся вечным напамінам пра Карпілаўку”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. |