Name |
Кніга "Слава пераможаным" |
Author |
Ажэшка Э. |
Year of establishment |
1920г. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Кніга Элізы Ажэшкі “Слава пераможным”. Эліза Ажэшка (1841-1910) — беларуска-польская пісьменніца, з 1870 г. жыла ў Гродне, дзе і памерла. У час паўстання 1863-64 гг. была сувязной партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларускага Палесся. Падтрымлівала творчыя сувязі з дзеячамі культуры славянскіх народаў, цікавілася беларускай літаратурай. Найбольш значнае, што створана ёю ў літаратуры, прыпадае на 1870-1880-ыя гг.: раман “Над Нёманам” (1887), аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі” (1885), “Хам” і інш. Тытульны аркуш: “Biblioteczka uniwersytetow/ ludowych i mlodziezy szkolnej / Orzeszkowa Eliza/ GLORIA VICTIS / (rok 1863) / wydanie drugie. / naklad / Gebethnera i Wolffa/ Warszawa”. Уключае 48 старонак. На тытульным аркушы 3 штампы.
Intresting info
нечаканасцю для царскай цэнзуры быў выхад апошняй кнігі Элізы Ажэшкі “Gloria victis” (1910). Змяніўшы лацінскае выслоўе “Гора пераможным” на “Слава пераможным”, яна стварыла дакументальны помнік рэальным героям нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага і польскага народаў, уславіла гераізм удзельнікаў паўстання 1863 г. (матэрыял падрыхтаваны паводле Валянціны Гапавай).
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |