Name |
Кніга "Іскры" |
Author |
Ажэшка Э. |
Year of establishment |
1898 г. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
“Eliza Orzeszkowa / ISKRY / nowelle / WARSZAWA / NAKLAD GEBETHNERA I WOLFFA / KRAKOW - G. GEBETHNER I SPOLKA / 1898” (на польскай мове). Эліза Ажэшка (1841-1910) — беларуска-польская пісьменніца, з 1870 г. жыла ў Гродне, дзе і памерла. У час паўстання 1863-64 гг. была сувязной партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларускага Палесся. Падтрымлівала творчыя сувязі з дзеячамі культуры славянскіх народаў, цікавілася беларускай літаратурай. Найбольш значнае, што створана ёю ў літаратуры, прыпадае на 1870-1880-ыя гг.: раман “Над Нёманам” (1887), аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі” (1885), “Хам” і інш. Кніга ўключае наступныя аповесці: "DALEKO", "LISC USCHLY", "KARYERY", "CZY PAMIETASZ?", "SITECZKO", "ANI KAWALECZKA!", "SMIERC DOMU", "BABUNIA", "PANNA ROZA", "KRZAK BZU". Асноўная ідэя твораў — рэалістычныя замалёўкі, прасякнутыя спачуваннем да пакрыўджанай беднаты. Кніга складаецца з сямі навэлаў, уключае 279 старонак, без малюнкаў.
Intresting info
людзі сталага веку прадказвалі польскамоўнай пісьменніцы незвычайны лёс, звязаўшы яе нараджэнне з паэтычнай легендай. “Я нарадзілася травеньскай ноччу 1841 года, — успаміна пісьменніца ў сваіх мемуарах. – Казалі, што якраз у той час – не ведаю, раней ці пазней – упершыню ў мількаўскім садзе заспяваў салавей. Мо гэта была проста выдумка ці вынік бесклапотнага ўяўлення слуг і дваровых. Але маці мая яшчэ многа год любіла расказваць тое хатняе паданне, і асабліва любілі ўспамінаць пра яго тады, калі пачынала ганарыцца маёй пісьменніцкай прафесіяй, якую спачатку не цярпела…”
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям\'і Багдановічаў |