Name |
Кніга "Хам" |
Author |
Ажэшка Э. |
Year of establishment |
1929 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Кніга. Эліза Ажэшка “Хам”. Эліза Ажэшка (1841-1910) — беларуска-польская пісьменніца, з 1870 г. жыла ў Гродне, дзе і памерла. У час паўстання 1863-64 гг. была сувязной партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларускага Палесся. Падтрымлівала творчыя сувязі з дзеячамі культуры славянскіх народаў, Эліза Ажэшка цікавілася беларускай літаратурай. Найбольш значнае, што створана ёю ў літаратуры, прыпадае на 1870-1880-ыя гг.: раман “Над Нёманам” (1887), аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі” (1885), “Хам” і інш. Тытульны аркуш: “CHAM / abraz A. Arescychi. / Vydannie 2-oje. / VILNIA 1929 (на польскай мове). Уключае 61 стр. “Назва твора — гэта востры сатырычны выпад супраць саслоўнай фанабэрыі шляхецкіх вярхоў, якія зняважліва называлі беларускі народ “быдлам”, “хамамі”, людзьмі ніжэйшага гатунку” (Эліза Ажэшка “Аповесці. Апавяданні. Нарысы”. Стр. 13, прадмова В. Гапавай “Каралева жывога слова”).
Intresting info
Марыя Канапніцкая назвала аповесць “Драмай незвычайнай сілы”, паколькі ў творы можна прасачыць выпрабаванні на чалавечнасць. Прататыпа аднаго з герояў давялося пісьменніцы пабачыць у рэальнасці (у акне вар’яцкага дома).
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |