Name |
Печ |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ІІ пал. ХХ ст. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
У канцы XIX стагоддзя, калі сям’я Багдановічаў жыла ў нашым горадзе, амаль у кожным доме была печка, таму экспазіцыю музея, адзін з мемарыяльны пакояў — “Гасцёўню”, упрыгожвае печ. Муляж печы з белай кафлі, якая аздоблена прыгожай ляпнінай, быў зроблены ў другой палове XX стагоддзя. Кафлю, з якой складзена гэта печ, выраблялі ў нашым горадзе . Яна была надзвычай папулярнай, нават ішла на экспарт. Печ перавезена з дому № 7, што знаходзіцца на вул. Акадэмічнай у Гродне, ручная праца.
Intresting info
гродзенская кафля, вырабы рамеснікаў-ганчароў XIV-XIX стст. былі выяўлены на тэрыторыі Гродзенскага Старога замка і Гродзенскага манастыра базыльянак. Найбольш раннімі з’яўляюцца гаршковыя кафлі з круглым вусцем і дыяметрам донца 7-8 см. Кафлі 2-й пал. XVI ст. маюць каробкападобную румпу і квадратную паліваную або тэракотавую ўвагнутую вонкавую пласціну з адагнутай вонкі рамкай і выявай кветкі пасярэдзіне. На кафлі XVII ст. выявы барочнага характару з раслінным, геаметрычным, зааморфным арнаментам (часам у спалучэнні); некаторыя маюць выяву коннага рыцара. Кафлі XVIII ст. вызначаюцца спрошчаным малюнкам і адсутнасцю рамкі, у канцы стагоддзя пачалі вырабляць размаляваныя кафлі з выявамі жанравых сцэн. На мяжы XIX-XX ст. наладжана прамысловая вытворчасць кафлі ў стылі “мадэрн” з насычаным рэльефным малюнкам. (паводле Беларускай энцыклапедыі).
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |