Name |
Кніга |
Author |
Сыракомля Ул. |
Year of establishment |
1920-я гг. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Кніга Уладзіслава Сыракомлі “Улас”. Уладзіслаў Сыракомля (1823-1862) — польскі і беларускі паэт. Вучыўся ў дамініканскіх школах у Нясвіжы і Навагрудку. За патрыятычныя выступленні на антыцарскіх маніфестацыях у 1861 годзе быў арыштаваны і зняволены ў Віленскую турму. Творчасць Уладзіслава Сыракомлі цесна звязана з гісторыяй Беларусі, з вераваннямі, звычаямі, вуснай паэзіяй беларускага народа. Кніга на польскай мове, уключае 48 старонак, складаецца з чатырох частак і эпілога. Тытульны аркуш: “W. SYROKOMLA / ULAS / SIELANKA BOJOWA Z BLOT POLESKICH / WARSZAWA / INSTYTUT WYDAWNICZY “BIBLJOTEKA POLSKA”. Друкуецца паводле віленскага выдання.
Intresting info
сапраўднае імя Уладзіслава Сыракомлі - Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду герба «Сыракомля», назву якога потым узяў за псеўданім. Першым творчым дэбютам з'явіўся верш «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на рускую мову паэтам Л. Трэфалевым стаў папулярнай у Расіі народнай песняй «Когда я на почте служил ямщиком…».
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |