Name |
Гадзіннік кішанковы |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1950 г. |
Place of establishment |
СССР, г. Чалябінск |
Description
Гадзіннік кішанковы Аляксея Карпюка. Гродзенскі пісьменнік нарадзіўся 14 красавіка 1920 г. у в. Страшава на Беласточчыне. Дэбютаваў у друку ў 1953 г. аповесцю “У адным інстытуце”. Выйшлі кнігі аповесцяў і апавяданняў: “Дзве сасны” (1958), “Данута” (1960), “Мая Гродзеншчына” (нарыс, 1960), “Пушчанская адысея” (1964), раман “Карані” (1988) і іншыя. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя Мележа (1986). Гадзіннік круглай формы. Цыферблат белага колеру (пажаўцеў ад часу), на якім прастаўлены лічбы (1-5, 7-12). На цыферблаце надпіс: “Молния”. Насупраць лічбы 12, зверху, ёсць спецыяльнае прыстасаванне — завадная галоўка і адначасова кнопка. Гадзіннік, напэўна, закрываўся спецыяльным металічным корпусам, бо на металічнай аправе засталіся дзве дзіркі, на якіх ён мог трымацца.
Intresting info
перадаў свой гадзіннік у музей Аляксей Карпюк для выставы, што дзейнічала ў 1992 годзе, аднак ён застаўся тут назаўсёды.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |