Name |
Часопіс "Заранка" |
Author |
Войцік Л. А. |
Year of establishment |
1927 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Як і многім дзеячам беларускай культуры, давялося Зосьцы Верас пабываць у Вільні. Сталіца беларускай культуры на доўгія гады стала для яе родным домам. Менавіта тут, у Вільні, рэдагавала дзіцячыя часопісы “Заранка”, “Пралескі”, “Каласкі”. Часопіс “Заранка” выдаваўся з 1927-1931 гг. у Вільні на беларускай мове. Размяшчалася рэдакцыя на Віленскай вуліцы. У часопісе друкаваліся творы беларускіх аўтараў, казкі, загадкі, крыжаванкі. Часопіс выходзіў з чорна-белымі ілюстрацыямі, асобнай кнігай. У ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча” прадстаўлены часопіс “Заранка” за 1928-1929 гады.
Intresting info
Людвіка Войцік — аўтарка часопіса “Заранка”. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (больш вядомая пад псеўданімам Зоська Верас) на працягу доўгага жыцця, а пражыла яна амаль стагоддзе, была ўпэўнена, што робіць патрэбнае людзям, Беларусі. Нарадзілася грамадская дзяячка на Украіне. Першапачатковую адукацыю атрымала ад бацькоў, пасля вучылася ў прыватнай гандлёвай школе ў Кіеве. Але самымі адметнымі, незабыўнымі, цікавымі былі гады вучобы ў Гародні. Падчас навучання ў Беларускай прыватнай гімназіі спрычынілася да беларускага руху. Затым вучылася ў Варшаве на агародніцка-пчалярскіх курсах.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. |