Name |
Сумка паходная |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1943 г. |
Place of establishment |
Польшча |
Description
Сумка паходная з брызенту, абшытая скуранымі палоскамі, складаецца з трох аддзелаў і зашчэпкі, належала Аляксею Карпюку. Перадаў А. Карпюк яе ў музей у 1992 годзе. Нарадзіўся беларускі пісьменнік 14 красавіка 1920 года ў в. Страшава на Беласточчыне. Дэбютаваў у друку ў 1953 г. аповесцю “У адным інстытуце”. Выйшлі кнігі аповесцяў і апавяданняў — “Дзве сасны” (1958), “Данута” (1960), “Мая Гродзеншчына” (нарыс, 1960), “Пушчанская адысея” (1964), раман “Карані” (1988) і іншыя. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа (1986).
Intresting info
Аляксей Карпюк перадаў сумку ў якасці ілюстрацыйнага матэрыяла да кнігаў пра вайну, да партызынскага і ваеннага дзённікаў, да лістоў-трохкутнікаў з часоў ваеннага ліхалецця. Паходную сумку падараваў пісьменніку яго сябар Клемусаў Міхась.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |