Name |
Кніга "Смык беларускі" |
Author |
Багушэвіч Ф. |
Year of establishment |
1920 г. |
Place of establishment |
Польшча, г. Познань |
Description
Кніга на беларускай мове, уключае 35 старонак. Выдадзена ў выдавецтве У. Знамяроўскага. На тытульным аркушы і на апошнім пастаўлены штамп: “J A TARANCEJ / w IZABELINIE / pow. Wolkowyski”. Штамп сведчыць аб тым, што кніга належала нейкаму спадару Таранцею, звестак пра якога не знаходзім.
Intresting info
нарадзіўся Францішак Багушэвіч у сям’і дробнага шляхціца ў фальварку Свіраны Віленскай губерні. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, затым паглыбляў веды ў Пецярбургскім універсітэце, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1868 годзе скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. У Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў зборнік вершаў “Дудка беларуская”, у Познані — “Смык беларускі” (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Творы Францішка Багушэвіча абуджаюць да нацыянальнай самасвядомасці, пісаў іх на лацінцы. Сёння яго лічаць адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі дзеяч, быў захоплены вершамі Францішка Багушэвіча. Больш таго, ён перапісваў іх і завучваў на памяць. Алесь Гарун (аўтар зборніка “Матчын дар”) ведаў на памяць багушэвічаўскую “Дудку беларускую”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |