Name |
Фотаздымак. Мужчына з бародкай |
Author |
Садоўскі І. І.,Казлоўскі Л. М. |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Гродна |
Description
гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш. Адзін з самых знакамітых гродзенскіх фотамайстроў Іван Іванавіч Казлоўскі заснаваў атэлье 29 лютага на вул. Купецкай. Працаваў разам з Люцыянам Казлоўскім (лідскі дваранін, які вучыўся фотамайстэрству ў І. І. Садоўскага, затым Л. Казлоўскі атрымаў дазвол губернскага ўрада на адкрыццё асабістай майстэрні ў Беластоку, але гэтыя планы не здзейсніліся). З 1871 года і да канца 1890 гадоў І. Садоўскі працаваў разам са сваім кампаньёнам і вучнем — Л. Казлоўскім. У канцы XIX стагоддзя быў зроблены фотаздымак з паясной выявай маладога мужчыны з бародкай, у прыгожым тагачасным адзенні. Фотаздымак наклеены на кардон светла-шэрага колеру, а ўнізе, пад ім, на французскай мове пазначаны імёны ўладальнікаў фотамайстэрні: Садоўскі-Казлоўскі, Гродна.
Intresting info
А ці ведаеце вы, якую прычоску было модна насіць ў той час? Гаражане пачалі коратка стрыгчы валасы і зачэсваць іх на прамы або бакавы прабор, але вусы ў комплексе з невялікай кароткай бародкай заставаліся ў модзе да самай рэвалюцыі 1917 года. На фотаздымку выява маладога мужчыны з бародкай, знешні выгляд якога адпавядае тагачасным модным тэндэнцыям.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |