Name |
Сталовая лыжка |
Author |
Ялоўцын Ш. |
Year of establishment |
1892 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Лыжка сталовая з доўгай ручкай, якая пасярэдзіне звужана. На адваротным баку пастаўлена кляймо: “Ш. Яловцинъ / Вильна / А. К. / 1892 84”, справа ад каторага выява “Пагоні”.
Intresting info
дадзеная лыжка раней належала Элізе Ажэшцы, польскамоўнай пісьменіцы, што жыла некаторы час ў Гродне. У музей лыжку перадаў Анатоль Аляксандравіч Брусевіч, сучасны гарадзенскі паэт, што жыве і працуе ў Гродне, выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэтую лыжку перадаў па спадчыне Анатолю Брусевічу яго прадзед па лініі маці. Лыжку падаравала (у камплекце з іншым посудам) Эліза Ажэшка на вяселлі Стэфаніі Юроўскай і Яна Тумілевіча. Бацька Стэфаніі, Францішак Юроўскі, сябраваў з Паўлоўскімі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |