Name |
Посуд для смятаны |
Author |
Таварыства братоў Кузняцовых |
Year of establishment |
канец ХІX-пачатак ХХ стст. |
Place of establishment |
Расійская імперыя |
Description
Посуд для смятаны зроблены на заводзе “Таварыства братоў Кузняцовых”. Гэты завод — асноўны вытворца фарфоравых вырабаў у Расійскай імперыі ў канцы XIX пачатку XX стагоддзяў. М. С. Кузняцоў — таленавіты прадпрымальнік, які значна павялічыў прадукцыйнайнасць сваіх заводаў, пастаўляў фарфоравыя вырабы ва ўсе гарады Расійскай імперыі, паспяхова канкурыраваў з еўрапейскімі і ўсходнімі заводамі. У “Таварыства братоў Кузняцовых” уваходзілі заводы ў Рызе, Дулеве, Ноўгарадзе, Вярбілках і інш. Посуд для смятаны белага колеру, з дзюбкай, унізе, на вузкай частцы, залатая каёмка. На дне знешняй часткі смятанніка адлюстраваны адбітак кляйма: “Т ва / М. С. КУЗНЕЦОВА / Д. Ф.”, з выявай арла.
Intresting info
па кляйму можна атрымаць пэўную інфармацыю аб тым, што зроблены быў посуд на Дзмітраўскім заводзе, а мы сёння ведаем толькі тры клеймы гэтага завода, і адно з іх прадстаўлена на дне дадзенага посуду. У 1841-1843 гг. Сідар Цярэнцьевіч Кузняцоў пабудаваў на ўскраіне г. Рыгі ў Дрэйлінгсбушы (Дрэйліні) новую фарфора-фаянсавую фабрыку. Сыравіны для вытворчасці тут не было, першапачаткова планавалі выкарыстоўваць імпартную, але ў 1918-1919 гг. прадпрыемства было нацыяналізавана і пазней атрымала назву “Дмитровская Фарфоровая Фабрика”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |