Name |
Кніга “Вянок” |
Author |
Багдановіч М. |
Year of establishment |
1927 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча, другое выданне, выпраўленае. Выйшла кніга ў 1927 годзе ў Віленскім выдавецтве Барыса Клецкіна, 120 стр. Вокладка адсутнічае. На 1– 6 старонках надрукаваны артыкул Антона Навіны “Максім Багдановіч”. На 7-ай старонцы змешчаны аўтограф Жывалеўскага. Максім Адамавіч Багдановіч (1891–1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнаўца, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Менавіта ён стаў пачынальнікам і стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, урбаністычнай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Паэт упершыню ў беларускай літаратуры пачаў ужываць вершаваныя формы санета, трыялета, рандо і іншыя. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету. У 1950-ыя гады ў Маскве быў выдадзены зборнік яго выбраных твораў у перакладзе на рускую мову, лепшымі савецкімі творцамі.
Intresting info
гэтую кнігу ў музей перадаў настаўнік пачатковых класаў, Жывалеўскі Аляксандр Рыгоравіч з вёскі Агароднікі, які спецыяльна ездзіў на ровары ў Вільню, дзе набываў беларускія кнігі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |