Name |
Кніга “Вянок” |
Author |
Багдановіч М. |
Year of establishment |
1927 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча, другое выданне, выпраўленае выйшла ў 1927 годзе ў Віленскім выдавецтве Барыса Клецкіна, уключае 120 старонак. На белай вокладцы намаляваны чырвоны чатырохвугольнік, а па цэнтры — вянок з сініх васількоў. На тытульным аркушы зроблены аўтограф беларускага творцы Анатоля Іверса: “Літаратурнаму музею / ў Гродна, які носіць імя / Максіма Багдановіча. / А. Іверс / г. Слонім, 2.9.82 г.”. На 1- 6 старонках надрукаваны артыкул Антона Навіны “Максім Багдановіч”. Максім Адамавіч Багдановіч (1891–1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнаўца, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Менавіта ён стаў пачынальнікам і стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, урбаністычнай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Максім Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў ужываць вершаваныя формы санета, трыялета, рандо і іншыя. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету. У 1950-ыя гады ў Маскве быў выдадзены зборнік яго выбраных твораў у перакладзе на рускую мову, лепшымі савецкімі творцамі.
Intresting info
друкарня Барыса Клецкіна выдавала пераважна літаратуру яўрэйскіх аўтараў, але праз намаганні Антона Луцкевіча былі выдадзены кнігі некаторых беларускіх творцаў, у тым ліку і “Вянок” Максіма Багдановіча.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |