Name |
Кніга “Вянок” |
Author |
Багдановіч М. |
Year of establishment |
1913 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Вільня |
Description
Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча (з аўтографам Ларысы Геніюш і Адама Клімовіча) была выдадзена намаганнямі “Нашай нівы” ў віленскай друкарні Марціна Кухты (на тытульным аркушы пазначаны 1913 год, але ёсць меркаванне, што ў гэтым годзе яе выдаць не паспелі). У гісторыі нацыянальнай паэзіі зборнік стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства. Вокладка з паперы, кніга складаецца са 120 старонак. У зборнік увайшлі 92 вершы і 2 паэмы. Максім Адамавіч Багдановіч (1891 – 1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнаўца, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Менавіта ён стаў пачынальнікам і стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, урбаністычнай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Максім Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў ужываць вершаваныя формы санета, трыялета, рандо і іншыя. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету. У 1950-ыя гады ў Маскве быў выдадзены зборнік яго выбраных твораў у перакладзе на рускую мову, лепшымі савецкімі творцамі.
Intresting info
гэта кніга з бібліятэкі Геніюшаў, якія атрымалі яе ад Адама Клімовіча. У той час, калі Ларыса Геніюш ляжала хворая ў шпіталі, Данута Янаўна Бічэль-Загнетава (заснавальніца музея, паэтка) наведала хворую і спытала пра “Вянок” Максіма Багдановіча. Ларыса Антонаўна расказала, што схавала кнігу ў шафе (за бутэлькамі з лікёрам, у пакойчыку, справа ад кухні). Гэты пакой быў увесь застаўлены стэлажамі, а справа ад дзвярэй стаяла шафа з бутэлькамі, якія звычайна прывозілі госці. Кніга была схавана на верхнюю паліцу. Калі гаспадыня памерла, усе шафы ды і дом поўнасцю апламбіравалі. Многія рэчы Ларысы Геніюш былі прададзены, а некаторыя кніжкі, што з аўтографамі, вывезены за мяжу. “Вянок” Максіма Багдановіча сын Ларысы Геніюш таксама хацеў вывесці за мяжу, але Марына Загідуліна затрымала кнігу на мытні і перадала святару з Зэльвы, айцу Васілю, у якога яна захоўвалася з 1983 па 1985 гады, а затым была перададзена ў ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |