Name |
Фотаздымак. Максім Танк |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1945 г. |
Place of establishment |
СССР (?) |
Description
На фотаздымку выява Максіма Танка (сапраўднае імя і прозвішча Яўген Іванавіч Скурко нарадзіўся 4 (17) верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына Віленскай губерні ў Беларусі. Быў актыўным удзельнікам рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Неаднойчы быў арыштаваны ў 1933-м і 1934-м гадах. Барацьбе працоўных за вызваленне роднай зямлі адрасаваны зборнікі вершаў “На этапах” (1936), “Журавінавы цвет” (1937), “Пад мачтай” (1938), паэма “Нарач” (1937). У гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) Максім — супрацоўнік франтавога і партызанскага друку. На фотаздымку выява мужчыны ў вайсковай форме з зачасанымі назад валасамі. Фотаздымак чорна-белы, з выявай паэта да пояса. З адваротнага боку зроблены надпіс па-беларуску: “Травень 1945 г. / Нова– Беліца”.
Intresting info
усім вядомы ў Беларусі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка ў былыя часы насіў імя рускага пісьменніка Максіма Горкага, і толькі ў 1995 годзе БДПУ было прысвоена імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |