Name |
Запіска |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
1970-я гг. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
Запіска Васіля Быкава да Дануты Янаўны Бічэль-Загнетавай. “Данута, / мабыць са спазненнем я знайшоў / у сваёй кватэры гэтае паведамленне, / якое і высылаю. / Васіль”. Запіска напісана на невялікім аркушы, ў 70-ыя гады XX стагоддзя.
Intresting info
Данута Янаўна Бічэль-Загнетава захаплялася творчасцю Васіля Быкава і з нецярпеннем чакала з ім сустрэчы: “але ўрэшце я ўбачыла Быкава. Ён прыйшоў, і ўсе яго віталі, як літаратурную зорку. Ён тады толькі пачынаў друкавацца, але німб славы ўжо ззяў над яго сціплай галавой…”. Васіль Быкаў для Дануты Янаўны Бічэль-Загнетавай стаў тым чалавекам, які назаўжды застаўся ў яе памяці. Аднойчы ў цемры, каб Данута Янаўна Бічэль-Загнетавай не ўскочыла ў лужыну, Васіль Быкаў сказаў: "Хадзі на мой голас…" Гэтыя словы сталі прарочымі, таму што пазней, менавіта так, будзе называцца кніга Дануты Янаўны Бічэль-Загнетавай.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |