Name |
Машынапіс верша “Мы доўга глядзелі на край наш праз слёзы” |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1982 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
Верш Ларысы Геніюш “Мы доўга глядзелі на край наш праз слёзы…” набраны на пішучай машынцы са значнымі праўкамі сінім стрыжнем, простым алоўкам і чорным чарнілам. Збоку, справа, пастаўлены подпіс аўтаркі. Мы доўга глядзелі на край наш праз слёзы, Нявольнікі ўдома, не гаспадары. Да нас прамаўлялі дубы і бярозы, І грэла нас сонейка толькі з гары. Драмалі курган, маўчалі магілы, Наш голас народны не выйшаў з сяла. Адна толькі з намі зямля гаманіла, Карміла як маці, ласкавай была. Мы мудрасць звучалі зямлі і прыроды, Міжлюдскіх адносін з суседскім дваром, Пазналі мы сілу сямейкі і роду, Жыццю йшлі насустрач заўсёды з дабром. Таму вось што лёс наш такі быў нясцерпны, І з труднасцяў выйшаў душы нашай гарт, Наш кованы нораў нікому не сцерці, І самых дастойных на свеце ён варт! Далей прадстаўлены яшчэ два вершы, якія таксама набраны на пішучай машынцы.
Intresting info
гэты верш быў надрукаваны незадоўга да смерці Ларысы Геніюш. Упершыню ў газеце “Літаратура і мастацтва”, 1983, 11 сакавіка, а праз месяц паэткі ўжо не стала.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |