Name |
Метрыка хросту Ніны Багдановіч |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1896 г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, Гродзенская губерня, г. Гродна |
Description
Ніна Адамаўна Багдановіч – малодшая сястра Максіма Багдановіча. Метрыка хросту напісана на бланку вялікага памера, які складзены напалову. На першай старонцы пазначана назва дакумента і дата. На другім баку, на развароце, зроблены запіс, што Ніна — дачка памочніка бухгалтара Гродзенскага аддзялення Сялянскага пазямельнага банка Адама Ягоравіча Багдановіча і яго законнай жонкі Марыі Апанасаўны. Нарадзілася 30 мая, а была ахрышчана 18 жніўня 189 года. Хросныя: кіраўнік газетнага стала Гродзенскага Губернскага праўлення, Губернскі сакратар Канстанцін Дзмітрыевіч Давідовіч і жонка справавода Мінскага аддзялення Сялянскага пазямельнага банка Магдаліна Ягораўна Гапановіч. Абрад выконвалі пратаірэй Грыгорый Кудрыцат з псаломшчыкам Пілінкевічам. Унізе (злева) пастаўлена сургучная царкоўная пячатка.
Intresting info
Сафійскі сабор — старажытны помнік архітэктуры, які датуецца XIV ст., больш вядомы пад назвай Фара Вітаўта. Сафійскі сабор быў узарваны ў 1961 годзе, але, як сведкі таго часу, засталіся метрыкі хросту Ніны і Лёвы Багдановічаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |