Name |
Метрычнае пасведчанне аб нараджэнні і хрышчэнні Аляксея Багдановіча |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1914 г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Ніжні Ноўгарад |
Description
Дакумент напісаны на бланку, на якім пазначана, што метрычнае пасведчанне выдадзена Ніжагародскай духоўнай кансісторыяй. У метрычных кнігах Узнясенска–Аляксандраўскай царквы аб нараджэнні за 1905 год пад № 181 маецца запіс, які сведчыць, што Аляксей, сын дачкі губернскага сакратара дзявіцы Аляксандры Апанасаўны Мякоты, праваслаўнай, нарадзіўся 28 сакавіка 1905 года. Ахрышчаны 6 красавіка. Абрад выконваў пратаірэй Мікалай Фіалкоўскі. Ніжэй пазначана, што гербавы сбор быў аплачаны 13 красавіка 1914 г., затым подпісы архіварыўса Макарава. Злева, унізе, вертыкальна пастаўлены штамп Яраслаўскага натарыўса І. П. Казанскага, аб тым, што ў яго канторы 30 снежня 1917 года з гэтага дакумента была складзена адна копія, нумар па рэестры — 488.
Intresting info
Аляксей Адамавіч Багдановіч пражыў таксама кароткае жыццё (27 год). Памёр, як і многія дзеткі з сям’і Багдановічаў, ад сухотаў. Быў здольным мастаком-пейзажыстам.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |