Name |
Метрычная выпіска аб нараджэнні і хрышчэнні Аляксандра Адамавіча Багдановіча |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1900 г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Ніжні Ноўгарад |
Description
Аляксандр Адамавіч Багдановіч — зводны брат Максіма Багдановіча. Метрыка хросту напісана на бланку, які складзены напалову. Па цэнтры аркуша зроблены надпіс аб тым, што пасведчанне выдана Ніжагародскаю Трохсвяціцельскаю царквою аб нараджэнні і хрышчэнні Аляксандра, сына Калежскага Рэгістратара Адама Ягоравіча Багдановіча і яго законнай жонкі Аляксандры Паўлаўны (абодва праваслаўныя). Аляксандр быў ахрышчаны 18 лістапада таго ж года. Хроснымі бацькамі былі сын калежскага сакратара Станіслаў Іванавіч Грынявіцкі, Стацкі Саветнік Сяргей Васільевіч Шчарбакоў і жонка ніжагародскага мешчаніна Кацярына Паўлаўна Пешкава. Абрад выконваў святар Павел Троіцкі. Аляксандр Багдановіч — адзіны сын другой жонкі А. Я. Багдановіча і Аляксандры Волжынай, з якой Адам Ягоравіч ажаніўся 15. 01. 1899 г. Аляксандра Волжына памерла 15. 11. 1899 г. пасля родаў, нават не прыйшла ў сябе. У памяць аб ёй сына назвалі Аляксандрам, але хлопчык пражыў нядоўга: 2 гады і 3 месяцы.
Intresting info
Аляксандра Волжына, другая жонка Адама Ягоравіча, была роднай сястрой жонкі Максіма Горкага, таму адносіны паміж сям’ёй Адама Ягоравіча і рускага пісьменніка былі вельмі блізкімі
Available on exposure |
не |
Collection |
Фонды |