Name |
Метрыка смерці Вадзіма Багдановіча |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1908 г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Ніжні Ноўгарад |
Description
Вадзім Адамавіч Багдановіч – старэйшы брат Максіма Багдановіча. Метрыка пададзена на белай, з вадзянымі знакамі, паперы. Аркуш вялікага памеру, складзены напалову. На адвароце пазначаны наступныя дадзеныя: Вадзім — сын тытулярнага саветніка Адама Ягоравіча Багдановіча памёр 9 красавіка 1908 года і на наступны дзень пахаваны. Прычына смерці — сухоты. Пахавальны абрад выконваў святар Мікалай Нікольскі з дзякам Валяр’янам Кемарскім і псаломшчыкам, на Петрапаўлаўскіх могілках. Аб сапраўднасці гэтых звестак сведчыць святар Ніжагародскай Трохсвяціцельскай царквы Мікалай Нікольскі, дзяк Валяр’ян Кемарскі і псаломшчык.
Intresting info
хавалі Вадзіма Багдановіча ноччу. А чаму так адбылося? Адказ мы знойдзем ва ўспамінах зводнага брата Паўла Адамавіча Багдановіча:
“калі Вадзім памёр, паліцыя, баючыся хваляванняў, загадала бацьку хаваць брата ўначы. Дзень пахавання добра захаваўся ў маёй памяці. Перад домам сабраўся вялізны натоўп, шмат вучняў у гімназічных шынялях, дом ачэплены пешай і коннай паліцыяй, у кватэру дапускаюцца толькі тыя, хто прыносіць вянкі. Малюнак жудасны. Бацька выходзіць на вуліцу і просіць не парушаць парадку пахавання”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фонды |