Name |
Кніга “Мушка зелянушка і Камарык-насаты тварык” |
Author |
Багдановіч М. |
Year of establishment |
1975 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
кніга Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык” была выдадзена ў Мінску, у 1975 годзе, у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Максім Адамавіч Багдановіч (1891 – 1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнаўца, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Менавіта ён стаў пачынальнікам і стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, урбаністычнай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Максім Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў ужываць вершаваныя формы санету, трыялету, рандо і іншыя. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету. У 1950-ыя гады ў Маскве быў выдадзены зборнік яго выбраных твораў у перакладзе на рускую мову лепшымі савецкімі творцамі. Некаторы час жыў ў Гродне (1892-1896 гг.). На вокладцы намаляваны стракаты вянок з кветак, а па цэнтры напісана назва кнігі. На тытульным аркушы надпіс: “ Мая першая кніжка / Максім / Багдановіч / Мушка- / зелянушка / і / Камарык- / насаты / тварык / “Мастацкая / літаратура” / Мінск / 1975”. На наступнай старонцы — выява Максіма Багдановіча, які ляжыць сярод лугавых кветак. На кожным аркушы прыгожыя і яркія малюнкі. На апошняй старонцы адлюстраваны той жа вянок, што і на першай. Твор датуецца 1914 годам. Змест паэмы пададзены ў фальклорна- песенным рытме: камарык пашкадаваў Мушку і ўзяў яе замуж. Вяселле было вельмі гучнае, але Мушка аказалася гультайкай, тады камарык пагараваў з ёй і зваліўся з дуба, а Мушка зрабіла яму багатае пахаванне, але за гэтым іранічным зместам прыхаваны іншы змест.
Intresting info
“па сваіх мастацкіх якасцях, фальклорным складзе верша, чысціні і выразнасці народнай мовы, па харастве формы і мілагучных рытмах , паэма-казка “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык” амаль не мае сабе роўных сярод твораў ва ўсёй дакастрычніцкай беларускай літаратуры”— адзначыла Н. П. Хоціна.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |