Name |
Кніга “Творы”. Том ІІ |
Author |
Багдановіч М. |
Year of establishment |
1928 г. |
Place of establishment |
Беларуская СССР, г. Мінск |
Description
Максім Адамавіч Багдановіч (1891–1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнаўца, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Менавіта ён стаў пачынальнікам і стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, урбаністычнай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Максім Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў ужываць вершаваныя формы санету, трыялету, рандо і іншыя. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету. У 1950-ыя гады ў Маскве быў выдадзены зборнік яго выбраных твораў у перакладзе на рускую мову лепшымі савецкімі творцамі. Некаторы час жыў ў Гродне (1892-1896 гг.). Кніга выдадзена ў Інстытуце беларускай культуры ў Мінску (скароч. Інбелкульт або ІБК — вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі). Быў заснаваны 30 студзеня 1922 года ў Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР і існаваў да 1928 г., калі быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук. Выданне ў мяккім пераплёце, на вокладцы намалявана рамка, з раслінным узорам, у цэнтры намаляваны васількі, кветка, што мела вялікае значэнне для Максіма Багдановіча. Кніга ўключае 424 стр., складаецца з прадмовы (напісаў І. Замоцін), 5 раздзелаў (1. Гісторыя літаратуры і крытыка; 2. Беларуская грамадзкасьць; 3. Славянства; 4. Нататкі і рэцэнзіі; 5. Varia), увагі, дадаткі, паказальнік імён да I – II тома твораў М. Багдановіча, ілюстрацыі, заўважныя памылкі. На тытульным аркушы надпіс: “Творы / М. Багдановіча / том II / прозаічныя творы / тэкст – увагі – дадаткі / падрыхтавана камісіяй для выданьня / твораў беларускіх пісьменьнікаў / Пад рэдакцыяй / правадз. Члена І. І. Замоціна / Менск – 1928”.
Intresting info
ў 1923 годзе Адам Ягоравіч Багдановіч перадаў у Інстытут беларускай культуры рукапісы сына. Навуковыя работнікі Інбелкульта дэталёва вывучылі аўтографы паэта і падрыхтавалі да выдання. Вынікам чатырохгадовай работы з'явілася выданне двухтомнага акадэмічнага збору твораў паэта (Творы, т. 1—2. Мінск, 1927—1928). У ім былі змешчаны паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы Максіма Багдановіча.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |