Name |
Сшытак |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1970-я гг. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
Рукапісы вершаў Ларысы Геніюш напісаны ў агульным сшытку (96 лістоў). Запісы зроблены сінім, малінавым, зялёным стрыжнямі, простым алоўкам і чарнілам чорным. У сшытку пазначаны вершы паэткі, якія датуюцца 1970-мі гадамі XX стагоддзя. Амаль на кожным аркушы праўкі аўтаркі. Запісы зроблены з двух бакоў, а ў цэнтры сшытка — чыстыя лісты.
Intresting info
падчас напісання вершаў, якія запісаны ў сшытку, Ларыса Геніюш жыла ў Зэльве, а гэта быў адзін з самых складаных перыядаў яе жыцця. Час яе не зламаў, і яна працягвала пісаць свае кранальныя творы для будучага пакалення. У 1956 годзе сям’я Геніюшаў вяртаецца ў Зэльву, дзе ім вызвалілі палову бацькоўскага дома. 27 гадоў зэльвенскага жыцця прайшлі пад пільным наглядам КДБ. Яны так і не прынялі савецкага грамадзянства, пражылі з адзнакай у пашпарце “без грамадзянства”. Мясцовыя ўлады з падказкі зверху пазбавілі паэтку спакойнай старасці, не дазвалялі бачыцца з сынам, які з 12-гадовага ўзросту рос сіратой і жыў у недалёкім, але замежным Беластоку.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |