Name |
Рукапіс верша “Хоць душа твая гордая…” |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1960-я гг. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
рукапісны варыянт верша Л. Геніюш “Хоць душа твая гордая…” напісаны ў 60-ыя гады XX стагоддзя. Аўтограф зроблены сінім чарнілам. Пад вершам пазначаны надпіс “Л. Г.”. Рукапіс змешчаны на аркушы невялікага памера, які зверху і знізу абарваны. Хоць душа твая гордая ў ранах/ з нецвярозага болю крычыць /,у горкай чарцы, гарэлцы дурманнай/ імя нашага не палашчы. /Пі, калі цябе піць прымусілі, /калі волі не маеш чамусь,/ не кранай толькі п’янымі вуснамі /,п’яным крыкам не кліч Беларусь. / Не гарэлкай, не таннай слязою —/пад ударамі ўпаўшы плашмя, шмат хто з нас захлынуўся крывёю/ за Яе дарагое імя.
Intresting info
верш “Хоць душа твая гордая ў ранах…” друкуецца паводле аўтографа з архіва Пятра Марціноўскага, які ліставаўся з Ларысай Геніюш.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |