Name |
Машынапіс верша “Калі кранае нас жыцьцё…” |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1981 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
Верш Л. Геніюш “Калі кранае нас жыццё…” надрукаваны на пішучай машынцы, з праўкамі (зроблены сінім і зялёным чарніламі). На аркушы, унізе, рукой Ларысы Антонаўны Геніюш пазначана: “Ларыса Геніуш / 1981 г. люты”. На адворотным баку зроблены запіс шарыкавай ручкай. Надпіс падзелены на дзве часткі: адна частка чытаецца зверху ўніз, а другая — знізу ўверх. З пазначанага на адвароце мы даведваемся, што гэты ліст з вершам дасланы Дануце Янаўне Бічэль-Загнетавай, з якой Ларыса Антонаўна дзеліцца сваімі ўражаннямі наконт напісання верша.
Intresting info
Ларыса Геніюш з’яўляецца не толькі паэткай, а і майстрам эпісталярнага жанру. “У другой палове XX стагоддзя ў Беларусі пісаўся яшчэ адзін летапіс — эпісталярны, аўтарам якога была паэтка Ларыса Геніюш. Вярнуўшыся ў 1956 годзе з Гулага ў ціхамірную Зэльву, яна напрацягу дзесяцігоддзяў нястомна стварала сваю ўласную хроніку беларускага жыцця. Паэтка ў сваіх лістах (а пісалася іх за дзень часам пяць-шэсць) не толькі занатоўвала жыццёвыя ўражанні. Мабыць, няма ніводнай больш-менш значнай падзеі ў грамадска-культурным жыцці тагачаснай Беларусі, якую б не абмінула яе пяро. І з гэтага меркавання можна зрабіць выснову: Геніюшаўскі эпісталярны летапіс — з’ява ўнікальная, якая павінна асэнсоўвацца і з літаратурнага, і з гістарычнага гледзішча”, — адзначыў даследчык яе творчасці Міхась Скобла.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |