Name |
Кніга “Вянок” |
Author |
Багдановіч М. |
Year of establishment |
1913 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Вільня |
Description
Кніга “Вянок” Максіма Багдановіча была выдадзена намаганнямі “Нашай нівы” ў віленскай друкарні Марціна Кухты (на тытульным аркушы пазначаны 1913 год, але ёсць меркаванне, што ў гэтым годзе яе выдаць не паспелі). У гісторыі нацыянальнай паэзіі зборнік стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства. Вокладка кнігі з тонкай паперы, складаецца са 120 старонак. У зборнік увайшлі 92 вершы і 2 паэмы. Зборнік прысвечаны Сяргею Палуяну. На тытульным аркушы — аўтографы Ганны Валасовіч (стрыечная сястра Максіма Багдановіча), Адама Ягоравіча Багдановіча (бацька паэта), Янкі Брыля (беларускага пісьменніка). Максім Адамавіч Багдановіч (1891 – 1917) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнаўца, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Менавіта ён стаў пачынальнікам і стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, урбаністычнай, пейзажнай, філасофскай лірыкі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Максім Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў ужываць вершаваныя формы санету, трыялету, рандо і іншыя. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету. У 1950-ыя гады ў Маскве быў выдадзены зборнік яго выбраных твораў у перакладзе на рускую мову лепшымі савецкімі творцамі.
Intresting info
на выданне зборніка, па словах Вацлава Ластоўскага, Іван Луцкевіч выдаткаваў 150 рублёў, а затым Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч атрымалі яшчэ нейкую суму грошай ад Магдалены Радзівіл. Каб аддзякаваць фундатарцы, выдаўцы змясцілі на тытульным аркушы кнігі герб роду Завішаў, з якога паходзіла Магдалена Радзівіл.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |