Name |
Фотаздымак. Жанчына ў цёмным |
Author |
Гельгар Л. М. |
Year of establishment |
1907 г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Гродна |
Description
Гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш. Адным з самых знакамітых і папулярных гродзенскіх фатографаў быў Лейба Мееравіч Гельгар. Напачатку фотамайстэрню на плошчы Саборнай (Савецкай), у доме Курляндскага, трымаў яго бацька, землямер Меер Кушэлевіч Гельгар. Ён набыў фотамайстэрню ў Х. М. Біньковіча 12 кастрычніка 1896 г. Менавіта тут, у фотамайстэрні Л. Гельгара, у 1907 годзе пабачыў свет гэты фотаадбітак. На фотаздымку паясная выява бабулі, якая апранута ў цёмнае аддзенне, на галаве чорны каптурык.
Intresting info
слова “фатаграфія” прыйшло да нас з французскай мовы, а запазычана яно з грэчаскай і перакладаецца як “светлапіс” ці тэхніка малявання святлом. Звычайна лічаць, што фатаграфію вынайшаў адзін чалавек. Але гэта не так. Вынаходніцтва фатаграфіі цесна звязана з імёнамі французаў Жазэфа Нісефора Ньепса, Луі Дагера і англічаніна Вільяма Талбота. У 1826 годзе французскі вынаходнік Жазэф Нісефор Ньепс з акна сваёй майстэрні з дапамогай камеры зрабіў першы ў свеце фатаграфічны здымак і замацаваў яго. У якасці святлоадчувальнага рэчыва ён выкарыстаў адпаліраваны асфальтавы лак, які нанёс на алавяную талерку. Гэты працэс атрымаў назву геліяграфія. Ньепс стварыў першы фатаграфічны аппарат, дадаўшы да камеры абскуры аб’ектыў. Напачатку 1850-х гг. шэраг вынаходніцтваў здзейсніў англійскі вучоны Вільям Генры Фокс Тальбот. Ён упершыню ў фатаграфіі выкарыстаў паперу, прапітаную хлорыстым срэбрам. Тальбот таксама з’яўляецца адным з вынаходнікаў негатыўна-пазітыўнага працэса (калатыпіі). Аднак доўгі час гэты працэс, які дазваляў множыць здымкі, здаваўся для сучаснікаў Тальбота проста незразумелым. Луі Жан Дагер пры дапамозе светлавога промня атрымаў устойлівую выяву на срэбнай пласціне, якая атрымала ад імя вынаходніка назву дагератып.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |