Name |
Фотаздымак. Гімназіст |
Author |
Гельгар Л. М. |
Year of establishment |
1906 |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Гродна |
Description
Гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш. Адным з самых знакамітых і папулярных гродзенскіх фатографаў быў Лейба Мееравіч Гельгар. Напачатку фотамайстэрню на плошчы Саборнай (Савецкай), у доме Курляндскага, трымаў яго бацька, землямер Меер Кушэлевіч Гельгар. Ён набыў фотамайстэрню ў Х. М. Біньковіча 12 кастрычніка 1896 г. У фотамайстэрні Л. М. Гельгара быў зроблены гэты фотаздымак з выявай вучня Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Фатаграфія наклеена на кардон, унізе пазначана прозвішча фотамайстра.
Intresting info
форма гімназістаў, курсістаў, студэнтаў вучылішчаў і ўніверсітэтаў у Расійскай імперыі дысцыплінавала. Гімназісты насілі двухбортныя шынелі светла-шэрага колеру з двума радамі гладкіх срэбных гузікаў і цёмна-сінімі пятліцамі, акантаванымі белым кантам. Ззаду шынеля — хлясцікамі з двума такімі ж гузікамі. Галаўны ўбор — цёмна-сіняя фуражка з паліраваным чорным брылём і срэбным значком з двух перакрыжаваных лаўровых галінак і нумара гімназіі паміж імі. У летні час гімназісты насілі чорную гімнасцёрку, падпяразаную чорнай лакіраванай папругай з срэбнай металічнай бляхай, на якой быў выбіты нумар гімназіі. У малодшых класах насілі на спіне ранцы. Ранцы былі са шкуры цюленя, што надавала вучням даволі святочны выгляд. У старэйшых класах насілі партфель. Форма рэальных вучылішчаў адрознівалася наступнымі прыкметамі: шынель чорны, залатыя гузікі, кант жоўты, значок на чорнай фуражцы і бляха на поясе былі медныя. Камерцыйныя вучылішчы мелі чорны шынель, залатыя гузікі , цёмна -зялёны кант і чорную шапку з цёмна-зялёным аколышкам. Выключэнне складала толькі Імператарскае камерцыйнае вучылішча, дзе кант быў блакітны, а на шынелі меліся наплечнікі з вялікім вензелем. Гарадскія чатырохкласныя вучылішчы мелі цалкам чорную форму, а на фуражцы і на блясе папругі дзве літары Г. У. — гарадское вучылішча. Студэнты ўніверсітэта мелі двухбортны шынель цёмна-зялёнага (бутэлькавага) колеру або чорнага. Гузікі залатыя з выявай арла. Кант на шынелі і на фуражцы былі сінія. Усе студэнты інстытутаў насілі чорны двухбортны шынель і чорную шапку з паліраваным казырком.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |