Name |
Кніга “Гісторыя нямецкай літаратуры ад старажытных часоў да цяперашняга часу” |
Author |
Фогт Ф., Кох М. |
Year of establishment |
1901 г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, Санкт-Пецярбург |
Description
Пераклад кнігі на старарускую мову зроблены з дазволу выдаўцоў арыгінала, Пагодзіна А. Л. Кніга карычневага колеру, у паўскураным пераплёце, на карашку залатое і блінтавае цісненне, а таксама надпіс: Фогтъ и Кохъ / “Исторія / Немецкой Литературы”. Кніга ўключае 802 старонкі, 72 па-мастацку выкананыя малюнкі ў тэксце, 2 гравюры, 18 храматаграфій, 6 чорных малюнкаў. Кніга складаецца з 10 раздзелаў. Як адзначыў А. Пагодзін, кніга навуковая, але інфармацыя пададзена не суха, таму яна будзе цікавай для шырокага кола людзей.
Intresting info
прафесар Фрыдрых Фогт і Макс Кох былі вельмі знакамітымі сярод навукоўцаў Германіі. Калі першы быў аўтарам навуковых працаў сярэдневяковай паэзіі, то другі — адзін з лепшых знаўцаў нямецкай літаратуры. У кнізе “Исторія нъмецкой литературы отъ древнъйшихъ временъ до настоящего времени” даецца падрабязная інфармацыя аб развіцці нямецкай літаратурнай думкі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |