Name |
Фотаздымак. Максім Багдановіч |
Author |
Свяйкоўскі А. |
Year of establishment |
1910 (1911) г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Яраслаўль |
Description
Фотаздымак з выявай Максіма Багдановіча быў зроблены ў Яраслаўлі ў фотамайстэрні Афона Свяйкоўскага. Першаы (ці ўмоўна першага) фатограф Тулы — Альфрэд Альбертавіч Свяйкоўскі (Афон Свяйкоўскі). Фатаграфічную справу распачаў яшчэ яго бацька — Альберт Свяйкоўскі, які адкрыў фотастудыю ў Вільні (Вільнюсе) яшчэ ў 1860 годзе. У 1866 годзе Свяйкоўскія пераехалі ў Тулу і ўтрымлівалі фотастудыю на вуглу вуліц Пятроўскай і Пасольскай над булачнай Піліпава. Гэты будынак захаваўся і да нашых дзён, знаходзіцца на вул. Савецкая, 56. Пасля смерці бацькі ў 1871 годзе справу працягнуў сын Альфрэд Свяйкоўскі. У 1889 годзе ён пераехаў у Яраслаўль. Фотаздымак наклеены на цёмна-карычневы кардон, унізе, пры дапамозе ціснення, абазначана прозвішча фотамайстра: А. Свяйкоўскі. Выява Максіма Багдановіча ў форме гімназіста прадстаўлена да пояса. Малады чалавек з густымі і пышнымі валасамі глядзіць удалячынь.
Intresting info
Яраслаўскае фатаграфічнае грамадства было арганізавана ў перыяд з 19 сакавіка па 4 кастрычніка 1894 года. У склад грамадства не ўвайшлі яраслаўскія фотамайстры, якія практыкавалі: Свяйкоўскі, Петражыцкі, Баброў і іншыя.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |