Name |
Фотаздымак. Дзяўчаты ў светлых строях |
Author |
Гельгар Л. М. |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш. Адным з самых знакамітых і папулярных гродзенскіх фатографаў быў Лейба Мееравіч Гельгар. Напачатку фотамайстэрню на плошчы Саборнай (Савецкай), у доме Курляндскага, трымаў яго бацька, землямер Меер Кушэлевіч Гельгар. Ён набыў фотамайстэрню ў Х. М. Біньковіча 12 кастрычніка 1896 г. Менавіта ў гэтай фотамайстэрні зроблены фотаздымак, на якім выява дзвюх прыгожых дзяўчат ў светых сукенках. Фотаздымак вялікага памера, наклеены на кардон, на якім унізе надпіс: “Л. М. Гельгоръ / Гродна”.
Intresting info
Усюды ў фотамайстэрні былі фотаздымкі: на сценах у прыгожых рамах — партрэты, на стале — розныя варыянты афармлення фатаграфій. Затым ідзе спецыяльны кабінет, часцей за ўсё гэта была прыбудова са шкляным дахам, які па меры неабходнасці прыкрываўся цёмнымі фіранкамі і шкляной сцяной на поўнач. Ніводная фотамайстэрня ў тыя часы не абыходзілася без маляваных заднікаў з выявамі розных пейзажаў, архітэктурных ці паркавых ансамбляў, на фоне якіх здымаўся кліент. Неабходнай часткай павільёна была таксама разнастайная мэбля: крэсла, абцягнутае плюшам, столікі, тумбачкі, этажэркі, драўляныя лаўкі, звычайна размаляваныя пад мармур. Абавязкова была балюстрада з калонамі, камяні, дрэвы, зробленыя з пап’е-машэ. Акрамя даступнага позірку наведвальніка здымачнага павільёна, існаваў яшчэ адзін, цёмны пакой-лабараторыя, дзе і адбываліся ўсе фатаграфічныя таямніцы, вырабляліся і апрацоўваліся ўжо знятыя пласцінкі. Пакойчык побач служыў для капіравання і друку здымкаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |