Name |
Фотаздымак. Дзіця ў белай сукенцы |
Author |
Гельгар Л. М. |
Year of establishment |
1912 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш. Адным з самых знакамітых і папулярных гродзенскіх фатографаў быў Лейба Мееравіч Гельгар. Напачатку фотамайстэрню на плошчы Саборнай (Савецкай), у доме Курляндскага, трымаў яго бацька, землямер Меер Кушэлевіч Гельгар. Ён набыў фотамайстэрню ў Х. М. Біньковіча 12 кастрычніка 1896 г. У гэтай фотамайстэрні быў зроблены прыгожы фотаздымак маленькага дзіцяці, якое сядзіць у крэсле. Фотаздымак маленькага памера наклеены на кардон, унізе пазначаны ўзнагароды майстра і яго прозвішча.
Intresting info
Лейба Мееравіч Гельгар быў сябрам Расійскага фатаграфічнага таварыства ў Маскве. У 1905 годзе ён быў узнагароджаны вялікім залатым медалём на міжнароднай выставе ў Брусэлі, сярэбранымі медалямі на Станіслаўскай стужцы ў 1908 і 1911 гадах, у 1903 г. — лістом падзякі на Дзвінскай выставе, у 1912 г. — падарункамі ад Мікалая ІІ і вялікага князя Дзмітрыя Паўлавіча. У 1923 г. Лейба Мееравіч Гельгар атрымаў падзяку ад прэзідэнта ІІ Рэчы Паспалітай Ігнацыя Масціцкага.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |