Name |
Фатаграфія маладой жанчыны |
Author |
Гельгар Л. М. |
Year of establishment |
кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
У фотамайстэрні Л. М. Гельгара быў зроблены гэты фотаздымак з пагруднай выявай маладой жанчыны. Маладая асоба апранута ў цёмную сукенку, упрыгожаннем якой служыць з’ёмны карункавы каўнер і два гузікі.
Intresting info
гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш.
Адным з самых знакамітых і папулярных гродзенскіх фатографаў быў Лейба Мееравіч Гельгар. Напачатку фотамайстэрню на плошчы Саборнай (Савецкай), у доме Курляндскага, трымаў яго бацька, землямер Меер Кушэлевіч Гельгар. Ён набыў фотамайстэрню ў Х. М. Біньковіча 12 кастрычніка 1896 г.
Лейба Мееравіч Гельгар неаднаразова быў адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі ад каралеўскіх прадстаўнікоў (князя Уладзіміра Аляксандравіча 1903 год, Мікалая Аляксандравіча II і іншых).
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |