Name |
Паштоўка. Вострая брама ў Вільні |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
|
Description
Паштоўка адзінарная, чорна – белая, з плотнай паперы бела-шэрага колеру, якая значна пажаўцела. З’яўляецца фотапаштоўкай. На ёй выява Вострай Брамы і капліцы, пабудаванай над ёй. “Раней, калі з гораду выязджалі ў розных напрамках, кожны шлях пачынаўся ад брамы. Цяпер тых брамаў няма. Адзіная ацалелая называлася Медніцкай. Цяпер яе называюць Вострай Брамай. Да брамы з боку горада ў канцы 18 стагоддзя была дабудавана капліца, дзе знаходзіцца абраз цудатворнай Божай Маці, шырока вядомы вернікам. Звонку, на атыку брамы, відавочная выява герба Вялікага княства Літоўскага “Пагоня” – адзначыў Лявон Луцевіч.
На адвароце адна вертыкальная чорная лінія, справа ад яе чатыры гарызантальныя пункцірныя лініі, чорныя для напісання адрасу. У правым верхнім вуглу прамавугольнік для наклейвання маркі.
Intresting info
у вершы Максіма Багдановіча “Пагоня” згадваецца Вострая Брама:
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,-
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ - пач. ХХ стст. |