Name |
Кніга |
Author |
Славацкі Ю. |
Year of establishment |
1899 г. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Кніга Юліюша Славацкага “Лісты” на польскай мове. Юліюш Славацкі — знакаміты польскі паэт і драматург. Разам з Адамам Міцкевічам лічыцца заснавальнікам польскага рамантызму. Некаторы час жыў у эміграцыі.
Кніга ў цвёрдым пераплёце, вокладка карычневага колеру, уключае амаль 300 старонак.
На тытульным аркушы надпіс: “Pisma / JULIUSZA SLOWACKIEGO / wydanie “kuryera codziennego” / z przedmowa / Piotra Chmielowskiego. / Tom IV / WARSZAWA / Naklad Gebethnera i Wolffa / 1899”.
Intresting info
выдавецтва “Гебетнер і Вольф” заснавана Густавам Адольфам Гебетнерам і Аўгустам Робертам у Варшаве ў 1857 годзе. Гэта адно з самых вядомых выдавецтваў на тэрыторыі Польшчы, у хуткім часе пачалі адкрывацца філіялы ў іншых гарадах. Друкаваныя выданні гэтата дому распаўсюджваліся не толькі на тэрыторыі згаданай краіны, а таксама за яе межамі. Выдавецтва вялікім тыражом выдавала падручнікі, мастацкую літаратуру, слоўнікі і іншыя выданні. Гэты спіс можна працягнуць кнігамі польскіх класікаў, у шэраг, якіх уключаны і Юліюш Славацкі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |