Name |
Стол |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Сярод абедзенных сталоў на пачатку XIX стагоддзя папулярнасць заваёўваюць круглыя і авальныя сталы, якія ставілі пасярэдзіне пакоя. Памеры такіх сталоў больш за 1,2 метры, таму яны вядомы як “цэнтральныя” сталы. Выраблялі іх з каштоўнага чырвонага дрэва, пазней папулярным матэрыялам стаў узорны арэх. Вынаходніцтвам XIX стагоддзя стаў круглы ці прамавугольны стол, пры раскладанні якога ўжываліся механічныя прыстасаванні. У мемарыяльнай кватэры дома-музея прадстаўлены абедзенны стол, які быў зроблены ў канцы XIX стагоддзя ў Гродне. Мае масіўны выгляд, трымаеццы на чатырох ножках, якія знізу злучаны паміж сабой перакрыжаваннем. Па форме ножкі нагадваюць паўавал. Сталешніца авальнай формы, складаецца з дзвюх частак і мае ўстаўку.
Intresting info
пры распрацоўцы першых абедзенных сталоў, якія ішлі на продаж, майстры арыентаваліся на заможную частку насельніцтва, таму для іх характэрна багацце разьбы і выгнутых ліній. У сярэдзіне XIX стагоддзя падобныя празмернасці сталі выцясняцца больш простымі, строгімі формамі, што прывяло да масавага іх вырабу.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гацёўня |