Name |
Падсвечнік |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Польшча, г. Варшава |
Description
Першыя падсвечнікі з'явіліся ў цёмных пячорах і былі падобныя на паглыбленні ў каменных глыбах і невялікіх каменьчыках, калі вогнішчы замянілі першыя свечкі з жывёльнага тлушчу. У сярэднія вякі падсвечнікі амаль зніклі з ужытку, застаўшыся, хіба што, ў цэрквах і палацах. Просты люд аддаваў перавагу больш простым прадметам, а свечкі ставілі ў керамічныя каганцы, якія выкарыстоўваліся замест падсвечнікаў. Ранніх падсвечнікаў захавалася вельмі мала, так як падчас войнаў іх пераплаўлялі на манеты. У сям’і Багдановічаў (у канцы XIX пачатку XX стагоддзяў) верагодна быў не адзін падсвечнік, таму ў нашай экспазіцыі можна знайсці падсвечнікі розных памераў і розных колераў. Некалькі такіх прадметаў прадстаўлена ў пакоі Марыі Апанасаўны, маці паэта, адзін з якіх быў зроблены ў Варшаве напачатку XX стагоддзя. Падсвечнік на цяжкай падстаўцы, у выглядзе круга. Ножка фігурная, на якую прыкручваецца прыгожа аздобленая частка, куды ўстаўляецца свечка.
Intresting info
найбольш дакладныя звесткі пра час і месца вырабу прадмета ўтрымліваюць наяўныя на ім клеймы і надпісы пры іх правільнай расшыфроўцы. На прадстаўленым падсвечніку кляймо” “FRAGET”, таму можна сцвярджаць, што гэты прадмет быў зроблены на адной з найбольш вядомых ў Расіі фабрык сталовага посуду, заснаванай у 1824 годзе Іосіфам Фраже, поўная назва якой: “Фабрыка вырабаў накладнога срэбра, мельхіёру і на белым метале, і вырабаў з срэбра 84 пробы ў Варшаве”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |