Name |
Крэсла |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
У сярэдзіне ХVIIІ стагоддзя большасць людзей сядзела на лаўках ці табурэтах, а крэслы сімвалізавалі высокае становішча ў грамадстве. Пазней крэслы сталі даступнымі значнай частцы насельніцтва. Рабілі іх з дрэва, якое было распаўсюджана ў дадзенай мясцовасці. Для XIX стагоддзя характэрны вялікі выбар у вырабе крэслаў: формы ножак, сядзенняў, перакладзінаў. Прыгожыя два крэслы прадстаўлены ў пакоі Марыі Апанасаўны, маці Максіма Багдановіча. Крэслы драўляныя, сядзенне на пружынах, вакол якога драўляная частка, спінка выгнутая авальная, пярэднія ножкі фігурныя.
Intresting info
крэслы былі набыты ў доме па вуліцы Дзяржынскага, дзе сёння ўжо знаходзіцца прыпынак аўтобусаў і тралейбусаў. Уладальніца таго дома — Марыя Антонаўна пражыла каля 90 гадоў, была адзінокай і хворай, жыла вельмі бедна, не было грошай нават на хлеб. Данута Янаўна Бічэль-Загнетава, намаганнямі якой пачаў функцыянаваць музей, дапамагала ёй, а паколькі ў доме гаспадыні была рарытэтная мэбля, то дырэктарка набыла яе для музея.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |