Name |
Канапа |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
Канапа — прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання са спінкай і падлакотнікамі. Канапа звычайна сустракалася ў арыстакратычных гасціных і прызначалася для дзённага адпачынку. Каркас канапы вырабляўся з каштоўных парод дрэва (кедр, лістоўніца), абіўка рабілася з шоўку або скуры, а здымныя подушкі для большай пышнасці набіваліся воўнай ці конскім воласам. У пакоі Марыі Апанасаўны таксама прадстаўлена прыгожая драўляная канапа. Ножкі выгнутыя, сядзенне з закругленымі вугламі, трымаецца на драўлянай частцы, заднія ножкі прымацаваны да спінкі, якая складаецца з драўлянага верху і нізу, абцягнутага мяккай тканінай, сядзенне на пружынах.
Intresting info
пры стварэнні канапы прынята было аздабляць яе ва ўсходнім стылі: яе пакрывалі яркай тканінай або скурай, з вялікай колькасцю мяккіх подушак, набітых поўсцю ці конскім воласам. Пазней з'явіліся сталёвыя пружыны. Першапачаткова мяккія канапы не адрозніваліся адмысловай разнастайнасцю дэкаратыўных рашэнняў, паколькі еўрапейцы аддавалі перавагу не сядзець на канапе, а ляжаць. Пазней у моду ўваходзіць традыцыя лежні на канапе. Тут ужо і назіраецца шматварыянтнасць фантазіі старажытных дызайнераў: з'яўляюцца розныя тыпы канапаў, што абсталяваныя спінкамі як у крэслах, сядзенні каторых падзеленыя, свайго роду, мяккім столікам. Пазней ствараюцца новыя матэрыялы і хупавыя канструкцыі з храміраваных трубак, а таксама разнастайныя варыянты чорных ці каляровых скураных падушак.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |