Name |
Камода |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Зах. Еўропа |
Description
У XVIII стагоддзі куфры на падстаўцы альбо карабы для бялізны пачалі перарабляцца ў высокія камоды і тумбы. Першыя камоды рабілі з арэхавага дрэва, для заможных людзей з чырвонага дрэва, для простых — з сасны. Формы камодаў мяняліся ад чатырохвугольных да выгнутых па фасаду. Пазней высокія камоды сталі дапаўняць шкафчыкамі для развешвання адзежы, — так узнікла знаёмая нам шафа. А куфар не страціў сваёй папулярнасці на працягу ўсяго XIX стагоддзя. Прыгожы ўзор тумбы вы зможаце убачыць, зазірнуўшы ў матчын пакой. Дзверы тумбы ўпрыгожаны фруктамі, якія зроблены з дрэва, вуглы авальныя, ножкі масіўныя, унізе заточаныя. Стол гладкі, над якім сценка, плоская, але з разьбой па баках, з авалам, у які устаўлены батык, што зрабіла Кацярына Валабуева.
Intresting info
батык “Васількі з рамонкамі” быў зроблены па заказе мастакоў, якія стваралі экспазіцыю музея (Алег Грачоў і Уладзімір Пратасеня) ў канцы 1993 года. У мемарыяльным пакоі маці паэта паставілі тумбу, у якой на задняй сценцы “пуставаў авал”. Кацярына Валабуева, зыходзячы з колеру шпалераў, зрабіла два батыкі. Абодва набыў музей і сёння гэтыя батыкі ўпрыгожваюць адзін з мемарыяльных пакояў музея.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |