Name |
Фісгармонія |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ХІХ ст. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Фісгармонія — клавішны музычны інструмент, зроблены ў Варшаве, у канцы XIX стагоддзя. Корпус драўляны, задняя сценка ўпрыгожана разьбой па дрэве, унізе дзве аднолькавыя педалі, на якія неабходна па чарзе націскаць, каб нагнятаць паветра ў мяхі. З абодвух бакоў прымацаваны ручкі, каб зручней было пераносіць музычны інструмент. Акрамя клавішаў, ёсць яшчэ 6 рэгістраў. На ўзроўні кален прымацаваны два клапаны, пры дапамозе якіх можна змяніць гучанне фісгармоніі.
Intresting info
фісгармонія раней знаходзілася ў доме архіерэя Савы. Пад музыку гэтага інструмента рэпетыраваў хор, што спяваў у Пакроўскім саборы, а кіраваў хорам Арлоў (скончыў Варшаўскую семінарыю). Пасля фісгармонія трапіла да Таццяны Сямёнаўны Якавюк, якая спявала ў хоры. Пазней музычны інструмент хацеў забраць хтосьці з гарвыканкама, але жанчына не аддала. У 1992 годзе фісгармонію прадалі музею.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |