Name |
Крэсла |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
Драўлянае крэсла, якое ўпрыгожвае гасцёўню ў доме Багдановічаў, абабітае зялёнай тканінай, аздоблена разьбой па дрэве на спінцы і на ножках. Дзве заднія ножкі плаўна пераходзяць ў спінку, сядзенне з драўлянай планкай, а цэнтральная частка з тканіны. Пярэднія ножкі выгнутыя. Мастацкая разьба — адзін са старажытных і найбольш распаўсюджаных відаў дэкаратыўнага мастацтва, спосаб мастацкай апрацоўкі шляхам выразання.
Intresting info
А ці ведаеце вы, ад чаго залежала абіўка крэсла? А ўсё вельмі проста. Пах ежы ў сталовай лічылі непрыемным, таму сядзенні і спінкі крэслаў абівалі не тканінай, што ўбірала ў сябе пах, а скурай ці конскім воласам. Гэта рабілася толькі ў вельмі заможных сем’ях, а людзі сярэдняга дастатку, да якіх належала сям’я Багдановічаў, маглі дазволіць сабе набыць крэслы, абітыя тканінай.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |