Name |
Кніжная шафа |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
не устаноулена |
Description
Кніжная шафа пачатку XX стагоддзя. Верх шафы ўпрыгожаны масіўнымі “сходкамі” авальнай формы. Дзверцы складаюцца з дзвюх палавінак, у кожнай з якіх па тры шыбы, ніжняя, чацвёртая частка, незашклёная. Дзверцы трымаюцца на вертыкальных металічных шпунтах. Унутры шафы чатыры вялікія паліцы, што зроблены з масіўных дошак, якія мацуюцца на планкі. Шафа замыкалася на ключ, круглай формы.
Intresting info
з даўніх часоў быў распаўсюджаны куфар, але ў ім не хапала месца для ўсіх рэчаў, таму пастаянна змяняўся, пакуль не перарос у шафу. Кнігі мелі, у асноўным, багатыя людзі. Кніжныя шафы праектавалі як частку інтэр’еру вялікіх пакояў, таму яны займалі значную частку пэўнага памяшкання. У канцы XVIII стагоддзя стала модным калекцыяніраваць карціны і, каб вызваліць больш месца на сценах, кніжныя шафы пачалі рабіць меньшага памеру.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |