Name |
Буфет |
Author |
Рубіновіч Х. |
Year of establishment |
кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Буфеты і серванты ўзялі пачатак ад прыстаўных сталоў, якія выкарыстоўваліся для прыгатавання ежы і афармлення страў. Пад крышкай такіх сталоў пачалі прыстасоўваць высоўныя шуфляды і паліцы. Напачатку XIV стагоддзя пачалі з’яўляцца ў дамах невялікія шкафчыкі са шклом, такім чынам, дабавілася месца для захоўвання і размяшчэння посуду. Буфеты рабілі з ясеню, каштану, сасны. Гасцёўню дома-музея ўпрыгожвае шафа-буфет, якая дэкаравана разьбой па дрэве. Аснова масіўная, на чатырох прыгожа аздобленых выгнутых ножках. Тумба буфета складаецца з трох частак. Дзверцы ўпрыгожаны разьбой па дрэве. Усе тры часткі зверху аб’яднаныя масіўнай дошкай. Далей ідзе верхняя частка буфета са шклом, за якім стаіць розны як па форме, так і па велічыні, посуд. Буфет шыкоўна дэкараваны разьбой па дрэве: птушкі (паўліны) клююць гронкі вінаграду.
Intresting info
ўзрост буфета можна вызначыць па форме яго ножак. Балясавідныя ножкі з плоскім сілуэтам былі папулярныя ў XVII ст., гнутыя пачалі рабіць у XVIII-XIX стагоддзях. Ножкі ж дадзенага буфета маюць назву гусёк.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |